СТАНАВЫ́ ПРЫ́СТАЎ, станавы,
паліцэйская пасада ў Рас. імперыі ў 1837—1917. Засн. ў 1837 у кожным стане — паліцэйскай тэр. адзінцы, на якія падзяляліся паветы. С.п. прызначаўся і звальняўся губернатарам з кандыдатаў, прадстаўленых мясц. дваранствам. Падпарадкоўваўся спраўніку і ніжняму земскаму суду, з 1862 — павятоваму паліцэйскаму ўпраўленню. З 1878 у распараджэнні С.п. былі паліцэйскія ўраднікі. Пасада існавала да Лют. рэвалюцыі 1917.
т. 15, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)